8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1649 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1444. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 150 602 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 127 528 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1222 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 12 664 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 3 461 753 тэсты.