29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1484 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1288. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 653 323 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 640 132 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5067 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 14 448 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 381 143 тэсты.