5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1482 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1469. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 293 103 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 283 508 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2020 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 19 523 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 971 502 тэсты.