13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1425 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 1426. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 458 847 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 453 024 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3582 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 19 356 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 503 024 тэсты.
Больш за 1,49 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,18 млн - прайшлі поўны курс вакцынацыі.