30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1395 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1438. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 654 718 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 641 570 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 5081 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 5377 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 386 520 тэстаў.