18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1386 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1800. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 273 659 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 263 368 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1885 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 16 996 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 4 732 695.