19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1378 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1303. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 380 089 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 370 135 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2732 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 20 219 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 133 343 тэсты.