24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1279 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1444. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 281 707 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 271 733 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1939 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 17 834 тэсты. Усяго ў краіне іх праведзена 4 824 611.