26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1276 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1455. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 35 2950 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 343 557 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2493 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 18 868 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 778 401 тэст.