16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1276 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1361. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 432 388 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 425 907 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3306 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 16 511 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 7 054 581 тэст.