27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1216 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1412. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 390 203 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 380 677 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2811 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 18 854 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 6 268 554 тэсты.