23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1203 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1498. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 689 151 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 681 250 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5449 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 24 472 тэсты. Усяго ў краіне праведзены 10 897 301 тэст.