25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1191 пацыент з COVID-19, выпісаны 1413. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 282 898 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 273 146 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1948 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 17 169 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 841 780 тэстаў.