23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1046 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 862. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 312 474 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 303 030 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2175 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 8267 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 234 666 тэстаў.