На працягу апошніх пяці гадоў колькасць прыбыўшых у рэспубліку перасягнула колькасць выбыўшых з нашай краіны ў 2,5 раза. У мінулым годзе ў Беларусь на пастаяннае месца жыхарства прыбылі 28,4 тыс. чалавек, выехалі амаль 9,9 тыс. чалавек.
Геаграфія міграцыйных патокаў ахоплівае розныя краіны і кантыненты, канстатавала прадстаўнік Белстата. Найбольш значны прыток мігрантаў назіраецца з краін СНД. З гэтых дзяржаў за 2015 год у рэспубліку ўехалі 22,5 тыс. чалавек, з якіх амаль 89 працэнтаў прыбылі з Украіны, Расіі і Казахстана. У патоку выбыўшых таксама пераважаюць мігранты, якія выехалі ў краіны СНД. На іх долю прыпадае дзве трэці ад агульнай колькасці выехаўшых з рэспублікі.