5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" адменены. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства культуры, паведамляе БЕЛТА.
"У сувязі з нестабільнай эпідэміялагічнай сітуацыяй аргкамітэтам прынята рашэнне аб адмене ў 2020 годзе ўсіх мерапрыемстваў XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", - гаворыцца ў паведамленні.
Сродкі за набытыя білеты будуць вернуты. Механізм вяртання будзе растлумачаны ў бліжэйшы час.