2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся пераможцы заключнага дня чэмпіянату Беларусі па канькабежным спорце на розных дыстанцыях, які праходзіў у "Мінск-Арэне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У нядзелю былі разыграны чатыры камплекты ўзнагарод. У спаборніцтвах на 1 500 м у жанчын не было роўных Марыне Зуевай, якая на фінішы паказала час 2 мін. 01,90 сек. Яна ж першынствавала і ў гонцы з масавым стартам. На дыстанцыі 1 500 м у мужчын выйграў Ігнат Галавацюк, чый падагульняючы час - 1 мін. 49,85 сек. У мас-старце перамогу атрымаў Яўген Болгаў.
Чэмпіянат Беларусі па канькабежным спорце на розных дыстанцыях, што завяршыўся на канькабежным авале "Мінск-Арэны", стаў для спартсменаў адным з ключавых стартаў ва ўмовах пандэміі каранавіруса і сабраў амаль 70 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў краіны.