4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя вызначыла пералік лабараторый, якія маюць права праводзіць лабараторныя ПЛР-даследаванні на наяўнасць SARS-CoV-2 для ўключэння вынікаў у інфармацыйную сістэму "Падарожнічаю без COVID-19", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
У Брэсцкай вобласці гэта абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Баранавіцкі і Пінскі занальныя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. У Віцебскай і Гродзенскай абласцях у пералік уключаны абласныя цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, а ў Гомельскай - таксама абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і Мазырскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
У Магілёўскай вобласці размова ідзе аб абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Што датычыцца Мінскай вобласці, тут у спісе Барысаўскі і Салігорскі занальныя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. У спісе і чатыры ўстановы, размешчаныя ў Мінску: Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
"Падарожнічаю без COVID-19" - першы праект Фонду лічбавых ініцыятыў Еўразійскага банка развіцця. Яго задача - забяспечыць свабоднае і бяспечнае перамяшчэнне грамадзян ЕАЭС унутры інтэграцыйнага аб'яднання ва ўмовах пандэміі, а ў перспектыве - і трэціх краін, далучаных да праекта.