18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Адукацыя і кар'ера" пройдзе ў Мінску 19-21 лютага, паведамілі БЕЛТА арганізатары праекта.
Мэта выстаўкі - садзейнічанне ўсвядомленаму выбару прафесіі выпускнікамі школ і аказанне ім дапамогі ў вывучэнні запатрабаванасці канкрэтнай спецыяльнасці ў рэальным сектары эканомікі.
У ліку ўдзельнікаў форуму больш за 120 экспанентаў з 12 краін свету. Сярод іх вядучыя ВНУ, каледжы, ліцэі, інстытуты паслядыпломнай і дадатковай адукацыі, турыстычныя фірмы, што працуюць у сферы адукацыйнага турызму, а таксама кампаніі па вытворчасці вучэбнага абсталявання з Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Вялікабрытаніі, Турцыі, Польшчы, Швейцарыі, Мальты, Эстоніі. У час выстаўкі пройдуць кансультацыі, семінары, прэзентацыі прафесій, прафарыентаваныя экспрэс-тэсціраванні.
У 2014 годзе выстаўку наведалі каля 10 тыс. чалавек, сярод якіх былі вучні выпускных класаў і іх бацькі, абітурыенты, студэнты, маладыя спецыялісты.
Арганізатарамі праекта выступаюць камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама і выставачнае ўнітарнае прадпрыемства "Экспафорум".