5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Педагогі і вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы, дзе навучаецца і малодшы сын Прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка, прывезлі навагодні паказ і падарункі жыхарам мінскага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ужо больш як два гады школа шэфствуе над домам-інтэрнатам, а таму вучняў і іх педагогаў сустракалі як старых сяброў. На гэты раз творчая група падрыхтавала паказ "Мадагаскар" па матывах аднайменнага мультфільма.
Яшчэ адной добрай традыцыяй стала дарыць не толькі творчыя, але і смачныя падарункі да святочнага стала. Жыхарам мінскага дома-інтэрната даставілі малочныя прадукты з падворка кіраўніка дзяржавы.
Варта адзначыць, што ў доме-інтэрнаце на вуліцы Ваўпшасава школьнікі частыя госці не толькі на святы. Вучні нярэдка наведваюць пастаяльцаў, працуюць тут на суботніку, прывозяць пачастункі і праводзяць час разам за чаяпіццем.