17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восем узнагарод заваявалі беларускія атлеты на міжнародным турніры па вольнай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У мінскім Палацы спорту больш за 300 спартсменаў разыгралі медалі ў дзесяці вагавых катэгорыях у мужчын і жанчын.
Першае месца ў беларускай камандзе занялі Азамат Нурыкаў (74 кг), Хаджы Раджабаў (86 кг). Трэцяе золата гаспадарам прынёс Аляксандр Гуштын (97 кг), які ў фінале адолеў моцнага саперніка з Турцыі Фаціха Ясарлі.
Сярэбраныя ўзнагароды ў актыве Уладзіслава Андрэева (57 кг) і Марыі Мамашук (68 кг). Трэцяе месца ў зборнай Беларусі занялі Нургун Скрабін (65 кг), Амаргаджы Магамедаў (92 кг), Ібрагім Саідаў (125 кг).
Мінскі Палац спорту з 17 па 19 верасня прыме чарговы міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе - памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева.
Спаборніцтвы па вольнай і грэка-рымскай барацьбе ў Мінску з'яўляюцца тэставымі перад ІІ Еўрапейскімі гульнямі 2019 года.