14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка ўзнялася на 14-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад стартам адкрытага чэмпіянату ЗША экс-першая ракетка планеты займала 27-е месца ў сусветным рэйтынгу, а пасля выхаду ў фінал US Open узнялася на 13 пазіцый маючы ў сваім актыве 3122 ачкі. Арына Сабаленка знаходзіцца на 12-м радку, набраўшы 3615 балаў. У Аляксандры Сасновіч 738 ачкоў і 95-е месца, Вольга Гаварцова знаходзіцца на 126-й пазіцыі, маючы 570 балаў, Вера Лапко набрала 207 ачкоў і займае 289-е месца.
Першая дзясятка сусветнага рэйтынгу сёння выглядае так:
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 ачкоў,
2. Сімона Халеп (Румынія) - 6356,
3. Наомі Осака (Японія) - 5780,
4. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,
5. Сафія Кенін (ЗША) - 4700,
6. Эліна Світоліна (Украіна) - 4580,
7. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4555,
8. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4335,
9. Серэна Уільямс (ЗША) - 4080,
10. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 4010.