2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка вярнулася ў першую сотню сусветнага рэйтынгу і займае цяпер 92-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад стартам турніру ў амерыканскім Маямі Вікторыя займала 186-ю пазіцыю. Там яна дабралася да паўфіналу, уступіўшы амерыканцы Слоан Стывенс, пасля чаго ўзнялася адразу на 94 радкі. Слоан Стывенс выйграла спаборніцтвы ў Маямі і перамясцілася з 12-га на 9-е месца ў рэйтынгу Жаночай асацыяцыі, які па-ранейшаму ўзначальвае румынская тэнісістка Сімона Халеп.
У топ-100 сусветнага рэйтынгу ўваходзяць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі: Аляксандра Сасновіч займае 49-е месца, Арына Сабаленка на 60-й пазіцыі.