16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка зноў займае 5-е месца ў сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На мінулым тыдні Азаранка няўдачна выступіла на турніры ў Рыме, уступіўшы ў другім раўндзе румынцы Ірыне-Камеліі Бегу. Тым не менш, беларуска ўзнялася з шостай на пятую пазіцыю, маючы ў сваім актыве 4341 ачко.
На вяршыні рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі па-ранейшаму амерыканка Серэна Уільямс, якая выйграла спаборніцтвы ў італьянскай сталіцы. Гэта яе 70-ы тытул пад эгідай ВТА.
Топ-10 сусветнага рэйтынгу:
1. Серэна Уільямс (ЗША) – 9030 ачкоў,
2. Агнешка Радваньска (Польшча) – 5850,
3. Ангеліка Кербер (Германія) – 5740,
4. Гарбін Мугуруза (Іспанія) – 5196,
5. Вікторыя Азаранка (Беларусь) – 4341,
6. Сімона Халеп (Румынія) – 4301,
7. Раберта Вінчы (Італія) – 3505,
8. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) – 3330,
9. Тымеа Бачынскі (Швейцарыя) – 3150,
10. Флавія Пенета (Італія) – 2963.
Сотню лепшых тэнісістак планеты замыкае беларуска Аляксандра Сасновіч (676 ачкоў), а на 104-й пазіцыі знаходзіцца Вольга Гаварцова (646).
На гэтым тыдні Вольга Гаварцова выступіць на турніры ў французскім Страсбургу (прызавы фонд - $250 тыс.). У першым раўндзе саперніцай Гаварцовай сёння будзе венгерская тэнісістка Тымеа Бабаш, якая займае 44-е месца ў сусветным рэйтынгу.