28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка атрымала чацвёртую перамогу на турніры ў амерыканскім Маямі і выйшла ў паўфінал, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Мінулай ноччу Вікторыя, якая займае пакуль 186-е месца ў рэйтынгу WTA, абыграла ў 1/4 фіналу шостую ракетку свету чэшку Караліну Плішкаву - 7:5, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 37 мінут.
Да гэтага Вікторыя Азаранка перамагла амерыканак Кэтрын Беліс і
Мэдзісан Кіз, а таксама латвійскую тэнісістку Настассю Севастову.У паядынку за выхад у фінал Азаранка згуляе з амерыканкай Слоан Стывенс, якая знаходзіцца на 12-м радку сусветнага рэйтынгу.
У мінулыя гады Вікторыя Азаранка тройчы станавілася пераможцай турніру ў Маямі (2009, 2011, 2016).