11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (16-ы нумар сусветнага рэйтынгу) атрымала другую перамогу на турніры ў Рыме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння беларуска абыграла калумбійскую тэнісістку Асорыа Серана (58) - 6:2, 6:4. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 27 мінут. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Вікторыя Азаранка згуляе з пераможцай сустрэчы паміж лідарам сусветнага рэйтынгу полькай Ігай Свёнтак і румынкай Аленай-Габрыэлай Рузэ (57). У сваім стартавым матчы Азаранка разграміла прадстаўніцу Швейцарыі Вікторыю Галубіч (56) - 6:3, 6:0.
Раней лепшая беларуская тэнісістка восьмая ракетка планеты Арына Сабаленка разграміла кітаянку Чжан Шуай (42) - 6:2, 6:0. У 1/8 фіналу саперніцай Сабаленка будзе пераможца матчу паміж амерыканкай Джэсікай Пегулай (11) і ўкраінкай Ангелінай Калінінай (36).
Вечарам яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (50) згуляе з трэцяй ракеткай свету іспанкай Паўлай Бадасай. У 1/32 фіналу Сасновіч перайграла ў трохсэтавым паядынку расіянку Вераніку Кудзярметаву (28) - 3:6, 7:6 (7:4), 6:1.
Турніры на адкрытых грунтавых кортах італьянскай сталіцы завершыцца 15 мая.