20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка паднялася на 44-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Тыдзень таму Вікторыя Азаранка займала 51-ю пазіцыю, а пасля выхаду ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Рыме паднялася на 7 прыступак, маючы 1260 ачкоў. Арына Сабаленка няўдала выступіла ў Рыме і страціла месца ў першай дзясятцы сусветнага рэйтынгу. Цяпер яна на 11-м месцы і мае 3500 ачкоў. Аляксандра Сасновіч займае 32-ю пазіцыю (1550 ачкоў), Вера Лапко знаходзіцца на 101-м радку (616).
Першая дзясятка рэйтынгу WTA:
1. Наомі Осака (Японія) - 6486 ачкоў,
2. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5685,
3. Сімона Халеп (Румынія) - 5533,
4. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 5405,
5. Ангеліка Кербер (Германія) - 5095,
6. Петра Квітава (Чэхія) - 5055,
7. Слоан Стывенс (ЗША) - 4552,
8. Эшлі Барці (Аўстралія) - 4430,
9. Эліна Світоліна (Украіна) - 3967,
10. Серэна Уільямс (ЗША) - 3521.