Вікторыя Азаранка. Фота Jimmie48 tennis photography
10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экс-першая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка ў рэйтынгу Сусветнай жаночай асацыяцыі (WTA) паднялася на 18 пазіцый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля выступлення ў Адкрытым чэмпіянаце ЗША, дзе яна дайшла да трэцяга круга асноўнай сеткі, атрымаўшы перамогу над славачкай Вікторыяй Кужмавай і Дар'яй Гаўрылавай з Аўстраліі, у актыве беларускі 951 ачко і 61-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Палепшыла свае пазіцыі ў спісе WTA Аляксандра Сасновіч, якая перамясцілася з 33-й пазіцыі на 30-ю - 1485 балаў.
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка ў сусветным рэйтынгу захавала за сабой 20-е месца - 2320 ачкоў.
Пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША 2018 года Наомі Осака займае сёмы радок - 4115. Фіналістка US Open Серэна Уільямс знаходзіцца на 16-м месцы - 2976 балаў. Узначальвае рэйтынг тэнісістак-прафесіяналак румынка Сімона Халеп - 8061 ачко.
Шанц палепшыць свае пазіцыі беларускія тэнісісткі атрымаюць на бягучым тыдні. Арына Сабаленка сёння стартуе ў чарговым турніры ў канадскім Квебеку. Яе саперніцай стане Варвара Лепчанка, якая прадстаўляе ЗША.