9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вікторыя Азаранка кваліфікавалася на Алімпійскія гульні-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай тэніснай федэрацыі (БТФ).
Гэта пацвярджае афіцыйны адказ, атрыманы напярэдадні БТФ ад Міжнароднай тэніснай федэрацыі (ITF). Такім чынам, Вікторыі Азаранка, якая займае цяпер 14-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, неабавязкова выступаць за зборную Беларусі ў красавіцкім матчы плэй-оф Кубка Федэрацый.
На Алімпіядзе-2012 у Лондане Вікторыя Азаранка ў дуэце з Максімам Мірным стала чэмпіёнкай у спаборніцтвах змешаных пар і заваявала бронзу ў жаночым адзіночным разрадзе.