10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля дня адпачынку на кортах Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба сёння будуць адноўлены матчы Уімблдонскага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У 1/8 фіналу жаночага адзіночнага разраду беларуска Вікторыя Азаранка, якая займае 683-е месца ў сусветным рэйтынгу, згуляе з другой ракеткай планеты румынкай Сімонай Халеп. Гэта будзе іх чацвёрты паядынак на турнірах пад эгідай WTA. У дзвюх сустрэчах у 2012 годзе Азаранка перамагала, а ў 2015-м на US Open поспеху дабілася Халеп. Пераможца сённяшняга матчу згуляе ў ¼ фіналу.
У спаборніцтвах мужчынскіх пар матчы 1/8 фіналу правядуць два беларускія тэнісісты. Максім Мірны і паляк Марцін Маткоўскі ў 1/8 фіналу згуляюць з амерыканцамі Нікаласам Манро і прадстаўніком Новай Зеландыі Арцёмам Сітакам. Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья будуць сапернічаць з інтэрнацыянальным тандэмам Раджыў Рам (ЗША) / Равен Клаасен (ПАР).