29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Вікторыя Азаранка атрымала wild card ад арганізатараў Адкрытага чэмпіянату Катара, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на СМІ.Турнір у сталіцы Катара, горадзе Доха, будзе праходзіць з 12 па 18 лютага. Раней Вікторыя Азаранка перамагала тут у 2012 і 2013 гадах.
Спецыяльнае запрашэнне атрымала таксама расійская тэнісістка Марыя Шарапава. Абедзве экс-першыя ракеткі свету могуць стартаваць на турніры ў г. Доха з асноўнай сеткі. У гэтым годзе спаборніцтвы ў Катары адносяцца да катэгорыі
Premier 5.