23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі стаў самым наведвальным у 2015 годзе. Такая інфармацыя прыводзіцца ў зборніку "Беларусь у лічбах", апублікаваным на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.
Паводле даных Белстата, у мінулым годзе Вялікі тэатр наведалі 244,8 тыс. разоў.
На другім месцы рэйтынгу размясціўся Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, на рахунку якога 144,2 тыс. наведванняў. Тройку лідараў замыкае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага з 81 тыс. наведванняў.
Усяго ў Беларусі 28 тэатраў. Агульная колькасць іх наведванняў за мінулы год склала амаль 1,8 млн, што на 27 тыс. менш як у 2014 годзе.