14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко выйшла ў паўфінал турніру ў швейцарскім горадзе Лугана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў чвэрцьфінальным паядынку адзіночнага разраду Лапко сустракалася з бельгійкай Кірстэн Фліпкенс і перамагла - 6:4, 7:6 (7:4).
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў матчы за выхад у паўфінал згуляе з Камілай Джорджы.