13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Андрэй
Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья сталі пераможцамі парнага разраду на турніры ў Ташкенце (прызавы фонд - $150 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.Сёння ў фінальным матчы беларуска-чылійскі тандэм узяў верх над індыйскай парай Юкі Бхамбры / Дывідж Шаран - 6:4, 6:2.
На жаночым турніры ў кітайскім Цяньцзіне (прызавы фонд - $426 тыс.) беларуска Арына Сабаленка (102-і нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў паўфінал, у якім сустрэнецца з італьянская тэнісісткай Сарай Эрані (280). У іншым паядынку за выхад у фінал былая першая ракетка планеты расіянка Марыя Шарапава (86) згуляе з кітаянкай Пэн Шуай (25).
Паўфіналы адбудуцца 14 кастрычніка, вырашальны паядынак пройдзе 15 кастрычніка.