19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураджай кавуноў з рэзідэнцыі Прэзідэнта развезлі па шасці дзіцячых сацыяльных установах і ў Дом міласэрнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
"Збор бахчавых на палях рэзідэнцыі пачалі сёння. Аб дакладных лічбах ураджаю гаварыць пакуль рана, але адзначаецца, што ён удаўся. "Толькі да абеду 19 жніўня ўбралі 26 т кавуноў", - адзначылі ў прэс-службе.
Ужо традыцыйна значная частка ўраджаю з палёў рэзідэнцыі дастаўляецца тым, хто больш за ўсё мае патрэбу ў падтрымцы і ўвазе. На працягу дня салодкія ягады даставілі ў дзіцячыя сацыяльныя ўстановы і Дом міласэрнасці.