15 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Урачысты сход, прысвечаны 70-годдзю народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі, адбыўся ў Белдзяржфілармоніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Павіншаваць юбіляра прыйшлі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, кіраўніцтва і калектыў Белдзяржфілармоніі, кампазітары, удзельнікі ансамбля "Сябры", заснавальнікам і нязменным лідарам якога з'яўляецца Анатоль Ярмоленка.
Ірына Дрыга падзякавала Анатолю Ярмоленку за ўклад у развіццё беларускай культуры. "Гэта знакавая асоба, якая вызначае беларускую культуру ў ХХ і XXI стагоддзях", - сказала яна.
Першы намеснік міністра культуры ўручыла Анатолю Ярмоленку ганаровыя граматы Савета Міністраў і Міністэрства культуры.