25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя хакея Беларусі (ФХРБ) вызначыла даты правядзення паўфіналаў і фіналаў розыгрышу Кубка Салея - Кубка Беларусі сезона 2015/2016, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХРБ.
У паўфінал розыгрышу ганаровага трафея выйшлі па дзве каманды з кожнай падгрупы, якія занялі 1-е і 2-е месцы. 21 і 29 верасня ў 1/2 фіналу сустрэнуцца "Юнацтва-Мінск" з салігорскім "Шахцёрам", а "Хімік-СКА" (Наваполацк) паспрачаецца за месца ў фінале турніру з "Дынама-Маладзечна".
Фінальныя матчы розыгрышу Кубка Салея адбудуцца 6 і 20 кастрычніка. У выпадку аднолькавай колькасці перамог уладальнік ганаровага трафея вызначыцца па лепшай розніцы забітых і прапушчаных шайбаў.
Уладальнік Кубка Салея 2014 года гродзенскі "Нёман" не зможа абараніць свой тытул, завяршыўшы барацьбу на групавой стадыі турніру.