17 студзеня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. XXXIII конкурс па спартыўных танцах "Віцебская сняжынка" адбудзецца ў абласным цэнтры 20-21 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Заяўкі на ўдзел у турніры падалі больш як 500 танцавальных пар з 25 краін. Конкурс пройдзе сярод удзельнікаў розных узроставых катэгорый, у кожнай з якіх будуць вызначаны пераможцы. Танцоры прадэманструюць майстэрства ў еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграмах. Самыя юныя пары (дзеці да 11 гадоў) таксама прадставяць на суд журы камбінаваныя праграмы (стандарт+лаціна).
На працягу танцавальнага марафону ў канцэртнай зале "Віцебск" вызначацца лепшыя з лепшых.
"Віцебская сняжынка" - прэстыжнае міжнароднае спаборніцтва, адзін з конкурсаў WDSF (World DanceSport Federation). Рэзультаты пар з катэгорый "Моладзь" і "Дарослыя" пойдуць у залік сусветнага рэйтынга танцораў.