4 мая, Мінск /Святлана Сухарко - БЕЛТА/. У Тэль-Авіве стартавалі першыя рэпетыцыі ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019". Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце конкурсу.
На галоўную сцэну конкурсу Expo Tel Aviv у час рэпетыцый выйдуць удзельнікі з 41 краіны. У кожнага з іх запланавана па дзве рэпетыцыі. Сёння апрабуюць сцэну дзевяць удзельнікаў першага паўфіналу. У іх ліку і ZENA, якая ў бягучым годзе прадстаўляе Беларусь на конкурсе. Кожны ўдзельнік атрымае 30 хвілін для рэпетыцый, а таксама 20 хвілін на сустрэчу з прэсай.
Беларусь прымае ўдзел у самым папулярным песенным шоу Еўропы 16-ы раз. ZENA з кампазіцыяй "Like it" выступіць пад нумарам восем у першым паўфінале 14 мая. Другі паўфінал запланаваны на 16 мая, фінал - 18 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".
Арганізацыю і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу "Еўрабачанне" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-