8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Грайфсвальд (ФРГ) 8 студзеня адкрылася выстаўка сучаснай беларускай графікі і жывапісу, арганізаваная пасольствам Беларусі ў Германіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Экспазіцыя ўключае ў сябе 27 графічных твораў 20 аўтараў з калекцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (праект
Raum.by: Grafik) і 13 карцін вядомай мастачкі, члена Беларускага саюза мастакоў Ганны Сілівончык.У прывітальным слове саветнік пасла Беларусі ў ФРГ Аляксей Жбанаў нагадаў аб даўніх традыцыях беларускай графікі і падкрэсліў важную ролю мастацтва ва ўмацаванні міру і ўзаемаразумення паміж народамі.
У час адкрыцця выстаўкі дэманстраваліся відэафільмы "Беларусь: адзін дзень з жыцця" і "Беларусь у абдымках зорак", а таксама мультфільм "Выцінанка-выразанка".