4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі гарвыканкам аб'яўляе адкрыты конкурс на стварэнне помніка карове. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Устанавіць помнік плануецца на пляцоўцы перад КГУП "Мінскі Камароўскі рынак".
Прыём заявак на ўдзел у конкурсе праводзіцца з 1 лютага па 17 сакавіка 2015 года ўпраўленнем культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю. Па ўмовах конкурсу архітэктурнае і мастацкае рашэнне помніка павінна быць лаканічным і арганічна ўпісвацца ў канкрэтную архітэктурна-планіровачную сітуацыю.
Конкурсныя работы будуць разгледжаны членамі журы да 25 сакавіка 2015 года.