8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску пачынаюць падрыхтоўку тэрыторый пад будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту. Адпаведны ўказ нумар 224 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У 2018-2019 гадах будуць знесены аб'екты нерухомай маёмасці, узведзены, рэканструяваны, знесены інжынерныя сеткі і збудаванні ў раёне вуліц Ванеева і Кальварыйскай.
Праектная дакументацыя па падрыхтоўцы тэрыторый распрацоўваецца ў адпаведнасці з рэгламентамі генеральнага плана Мінска.