13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мадрыдзе прэзентавалі перакладзеную на іспанскую мову паэму Максіма Багдановіча "Вежа міру", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
На прэзентацыі, якая адбылася ў кніжным магазіне Мадрыда, прысутнічаў пасол Беларусі ў Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка. Ён адзначыў, што Максім Багдановіч з'яўляецца геніем беларускай паэзіі, выключнай асобай для культуры Беларусі. Пераклад паэмы "Вежа міру" - адзін з першых перакладаў твораў класіка на іспанскую мову. Кніга была выпушчана іспанскім выдавецтвам з ілюстрацыямі мастачкі Монікі Гуцьерэс. Аўтарам перакладу стала беларуска Настасся Кузьменка, якая пражывае ў Іспаніі.
Акрамя таго, пасол акцэнтаваў увагу на прысуджэнні Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч, шэраг твораў якой апошнім часам быў выдадзены на іспанскай мове.