Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Врс 2023

У Гарадку прайшла цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі

У Гарадку прайшла цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі

2 верасня, Гарадок /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ўручылі заслужаныя ўзнагароды на адкрыцці XXX Дня пісьменства ў Гарадку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку ўладальнікаў высокай узнагароды былі як вопытныя пісьменнікі і паэты, так і тыя, хто робіць першыя крокі ў літаратурнай творчасці.

Лепшым творам у прозе прызнана работа Уладзіміра Гаўрыловіча "Па веры вашай...".

У публіцыстыцы лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Макараў за кнігу "Во имя будущего страны. О приоритетах национальной безопасности в новом веке".

Лепшы твор для дзяцей і юнацтва "Пашка і сонечны праменьчык" стварыла Алена Стэльмах.

Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі "Дыядэмная споведзь" напісала Соф'я Шах.

Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства належыць пяру Аліны Сабуць. Яе "Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзяў" прынеслі аўтару заслужаную ўзнагароду.

Лепшым дэбютам года была прызнана Алеся Прыходзька з кнігай "Хлюпик и друг его Нюня".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі