10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прынята рашэнне аб новым падаўжэнні вясенніх школьных канікулаў - да 18 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
"З улікам бягучай эпідэміялагічнай абстаноўкі, сезоннага ўздыму захваральнасці на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, грып, іншыя інфекцыі і неабходнасцю стабілізацыі абстаноўкі кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова Мінадукацыі і Міністэрства аховы здароўя аб падаўжэнні вясенніх канікулаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да 18 красавіка", - праінфармавалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.
Міністэрствам адукацыі будуць скарэкціраваны навучальныя праграмы і каляндарна-тэматычнае планаванне па кожным навучальным прадмеце за кошт падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў.
Мінадукацыі інфармуе, што тэрміны вясенніх канікулаў падаўжаюцца на 6 дзён - з 13 па 18 красавіка ўключна. Адукацыйны працэс у чацвёртай чвэрці будзе ажыццяўляцца з 20 красавіка па 30 мая 2020 года.
Як паведамлялася, раней тэрміны вясенніх канікулаў былі падоўжаны на 6 дзён - з 6 па 11 красавіка ўключна.