23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1103 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1166. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 438 767 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 432 655 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3376 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 16 976 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 168 204 тэсты.
Больш за 1,30 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 832,2 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.