22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1069 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1202. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 437 664 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 431 489 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3365 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выкананы 17 133 тэсты. Усяго ў краіне іх праведзена 7 151 228.