8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 7 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 23647 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравалі 48630 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго было праведзена 622313 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 269 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.