21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 21 мая выздаравелі і выпісаны 12 057 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 33 371 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 403 236 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 185 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.