8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 8 кастрычніка выздаравеў і выпісаны 76 081 пацыент з раней пацверджаным дыягназам COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваны 81 982 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 999 089 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 880 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, у якіх была выяўлена каранавірусная інфекцыя.